У Берасце на вучэнні прыедуць расейскія дэсантнікі


Парашутна-дэсантны батальён 106-й паветрана-дэсантнай дывізі ўзброеных сілаў Расеі прыме ўдзел у сумесных беларуска-расейскіх вучэннях у Берасці. Пра гэта паведамляе сайт Мінабароны Беларусі.

Сумесныя вучэнні запланаваныя з 21 да 25 кастрычніка. Але расейскія вайскоўцы прыбываюць у Беларусь ужо 12 кастрычніка. Для іх зладзяць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, падчас якіх вайскоўцы з Усходу азнаёмяцца ​​з мясцінамі Берасцейшчыны.

Hавiны
Андрэй Раўкоў: Беларусь скарэктуе план абароны на 2020-2024 гады
2018.11.01 19:24

Асноўная мэта вучэнняў – арганізацыя ўзаемадзеяння паміж узброенымі сіламі Беларусі і Расеі. Вайскоўцы будуць вучыцца пераадольваць водныя перашкоды, скакаць з парашутам, у тым ліку ўначы, дэсантаваць тэхніку, а таксама правядуць баявыя стрэльбы.

З беларускага боку ў вучэннях прыме ўдзел дэсантна-штурмавы батальён 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.

Расеі і Беларусь супольна штогод ладзяць аператыўныя вучэнні «Шчыт Саюзу». Буйнамаштабныя вучэнні сёлета адбываліся на тэрыторыі РФ у верасні.

Hавiны
Рэйтынг арміяў Еўропы: Беларусь – на 17-ым месцы
2018.11.09 10:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў