У Беларусі зноў выраслі цэны на бензін


Як паведамляе сайт «Белнафтахіму», канцэрнам прынята рашэнне аб павелічэнні цэнаў на нафтапрадукты на 1 капейку з 21 лютага 2019 года.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,44 руб., АІ-95-К5-Еўра – 1,55 руб., АІ-98-К5-Еўра – 1,76 руб., ДТ – 1,55 руб.

«Белнафтахім» тлумачыць павышэнне коштаў ростам цаны на нафту ў свеце.

«Кошт нафты выйшаў за межы коштавага калідора, у рамках якога захоўвалася магчымасць падтрымання бягучага ўзроўню рознічных цэнаў на аўтамабільнае паліва», – адзначаюць у канцэрне.

Летась паліва даражэла 27 разоў. Напачатку студзеня 2019 бензін і дызельнае паліва ўпершыню патаннелі: на дзве і адну капейкі адпаведна. Аднак ужо 27 студзеня бензін на запраўкахпадаражэў на дзве капейкі, дызельнае паліва – на адну.

ВІДЭА
У «Белнафтахіме» распавялі, што падатковы манеўр Расеі пагоршыць сітуацыю з цэнамі на паліва
2018.11.09 17:12

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў