У Беларусі заразіліся каронавірусам 8773 чалавека. За дзень зарэгістраваны 751 новы выпадак


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 24 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 8773 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 751 чалавека

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 63 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 60 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 3 чалавекі.

Мінздароўя таксама апублікавала статыстыку захворванняў па рэгіёнах:

  • 339 выпадкаў інфікавання зафіксавана на Берасцейшчыне;
  • 396 на Магілёўшчыне;
  • 460 на Гомельшчыне;
  • 347 у Гарадзенскай вобласці;
  • 4090 у Менску;
  • 1935 на Віцебшчыне;
  • 1206 у Менскай вобласці.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 1120 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 130 824 тэста на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў