У Беларусі шосты раз за два месяцы даражэе бензін


У нядзелю, 31 сакавіка, цэны на паліва на АЗС Беларусі зноў павялічваюцца на 1 кап. У выніку адзін літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 руб. 49 кап., АІ-95-К5-Еўра і дызельнага паліва – 1 руб. 60 кап., АІ-98-К5-Еўра – 1 руб. 81 кап.

Пра гэта ўвечары 30 сакавіка паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім», дадаўшы, што цэны растуць усувязі з ростам кошту нафты з улікам яе рынкавай кан’юнктуры.

У канцэрне падкрэслілі, што з пачатку года расейская нафта для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў падаражэла на 14,3 %, тады як раздробныя цэны на аўтамабільнае паліва выраслі ў сярэднім на 3,25%.

Hавiны
З 1 красавіка чарговыя падаражэнні, жыроўкі па новых тарыфах, дэдлайн па дэкларацыях
2019.03.29 10:25

У «Белнафтахіме» таксама адзначылі, што рост коштаў не звязаны з нядаўнім павелічэннем акцызаў для НПЗ, які, як заяўляецца, быў кампенсаваны павышэннем аптовых цэн на паліва. Асноўную вагу затрат ад павелічэння акцызаў нясуць арганізацыі, якія рэалізуюць паліва, а на спажыўцоў гэтая фінансавая нагрузка не перакладаецца, заявілі ў канцэрне. Акцызы былі павышаныя 15 сакавіка прэзідэнцкім указам № 102.

Гэта ўжо шостае падаражэнне бензіну ў Беларусі з пачатку года. Раней кошты павышаліся 21 лютага, а таксама 3, 10, 17 і 24 сакавіка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў