Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя наконт сітуацыі з каронавірусам.
Па стане на 1 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 43 403 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 847 чалавек.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 240 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 235 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 18 776 пацыентаў (+262). Агулам у краіне праведзена 553 377 тэста на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.
ІІ belsat.eu