У Беларусі ад каронавіруса памерлі 179 чалавек


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя наконт сітуацыі з каронавірусам.

Па стане на 20 траўня ў Беларусі зарэгістравана 32 426 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 918 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 179 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 175 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 11 415 пацыентаў (+795). Агулам у краіне праведзена 387 673 тэста на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

Hавiны
Улады кажуць, што іх прагноз наконт эпідэміі COVID-19 спраўджваецца. Ці так гэта?
2020.05.06 09:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў