У Беларусі 759 вуліц названыя ў гонар Леніна


У Нацыянальным кадастравым агенцтве склалі рэйтынг самых папулярных назваў вуліц у Беларусі. Узначаліла яго вуліца Цэнтральная – такіх у краіне 5161, распавяла начальніца ўпраўлення геаінфармацыйных сістэм НКА Дзяржаўнага камітэту па маёмасці Марына Літрэева.

Hавiны
З галоўнай плошчы Смаргоні прыбралі Леніна: «не мае каштоўнасці»
2019.05.23 13:55

Таксама ў топ-5 увайшлі Моладзевая (іх 2171), Садовая (2170), Лясная (2108) і Палявая (1639), паведамляе БелТА.

У гонар Уладзіміра Леніна названыя 759 вуліц. Сярод іх таксама такія назвы, як Ленінская, Ульянаўская і іншыя.

ВІДЭА
Двое мужчын нападпітку знішчылі «Леніна з катом» пад Віцебскам
2019.05.16 15:15

Самую доўгую назву носіць вуліцы ў вёсцы Кукавячына Віцебскага раёну – вуліца Героя Савецкага Саюза Пятра Лук’янавіча Грышчанкі. Самыя ж кароткія назвы складаюцца ўсяго з трох знакаў: вуліцы МЮД, КІМ, зав. 1-ы, зав. 2-ы, а таксама вуліцы №1, №2, №3, вуліцы Гая, Лоя, Роз, Вір, Май, Бор. Такіх у рэестры 44.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў