Двое мужчын нападпітку знішчылі «Леніна з катом» пад Віцебскам


Свой учынак 25-гадовы і 30-гадовы жыхары райцэнтраў Лёзна і Сянно патлумачылі нецвярозасцю, а таксама светапоглядам, які адмаўляе атрыбуты савецкай улады, і нецярпімасцю да асобы Леніна.

Бетонную скульптуру Леніна яны пашкодзілі 4 траўня позна ўвечары. У пастамента, які ўсталявалі з прыватнай ініцыятывы і на асабістыя грошы, яны адбілі частку рукі ды разбілі фігуру помніка.

Учынак зафіксавалі камеры відэаназірання.

Падазраваных затрымалі на здымнай кватэры. Супраць іх распачалі крымінальную справу за хуліганства. Мужчынам пагражае да 6 гадоў турмы.

Hавiны
У Слуцку распачалі крымінальную справу праз аблітага фарбай Леніна
2017.11.13 15:54

Помнікі правадыру Кастрычніцкай рэвалюцыі стаяць ледзь не ў кожным беларускім горадзе. У Беларусі ў адрозненне ад суседняй Украіны не прынялі закону пра дэкамунізацыю, які ліквідуе ідэалагічную спадчыны савецкага часу. Нягелдзячы на тое, што ў Беларусі не было паўнавартаснай дэсаветызацыі, за апошнія 27 гадоў колькасць помнікаў Леніну зменшылася на траціну.

Hавiны
Ленін супраць гісторыі. Што можна ўсталяваць замест помнікаў расейскаму рэвалюцыянеру? Інфаграфіка
2018.11.07 10:48
Стужка навінаў