У Беларусі 20 168 выпадкаў захворвання на COVID-19. Мінздароўя: гэта 8,7 % ад усіх тэстаў

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла ў сваім Telegram-канале, што з 229 тыс. тэстаў на каронавірус 8,7 % былі станоўчыя.

Па стане на 7 траўня ў Беларусі было зафіксавана 20 168 выпадкаў захворвання COVID-19. Паводле Мінздароўя, гэта 8,7 % ад 229 466 тэстаў, якія зрабілі за ўвесь час распаўсюду эпідэміі.

Жыхары Чэрыкава стаяць у чэргах, каб здаць тэст на каронавірус

Прырост колькасці інфікаваных за апошнія содні склаў 913 чалавек.

ЮВ belsat.eu

Hавiны