У Беларусь прыедзе кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства Швейцарыі


Кіраўнік Федэральнага дэпартаменту замежных справаў Швейцарыі Іньяцыа Кассіс 12-13 лютага наведае Беларусь.

Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносінаў візіт у Беларусь афіцыйнага прадстаўніка Швейцарыі такога ўзроўню, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Швейцарскі дыпламат сустрэнецца з міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем і возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця амбасады Швейцарыі ў Беларусі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў