Увечары 11 траўня ў Бабруйску пітбуль напаў на пяцёх чалавек – чатырох дарослых і 5-гадовае дзіця. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэту ў Магілёўскай вобласці Настасся Лаўрыновіч.
Пацярпелых шпіталізавалі, ва ўсіх іх ёсць укушаныя ірваныя раны. Але жыццю нікога з іх нічога не пагражае, перадае БелТА.
Следчы камітэт разам з міліцыянтамі высвятляе, каму належаў сабака, а таксама прычыны і ўмовы, што спрычыніліся да здарэння.
МГ belsat.eu