Кожны з нас Пад Менскам участковы застрэліў сабаку, а ў Лельчыцах рысь забілі палкамі


Беларусь – адна з трох краін Еўропы, дзе дазволена веснавое паляванне на птушку. Камунальнікі і праваахоўнікі пастаянна трапляюць у скандальныя гісторыі з адловам і адстрэлам. Саспеў час абмеркаваць праблему ў студыі ток-шоу «Кожны з нас».

У студыі эксперты і абаронцы жывёлаў спрабуюць разабрацца, што трэба неадкладна змяніць у беларускім заканадаўстве, каб не здаралася абуральных скандалаў і што карыснага кожны з нас можа рабіць у сённяшняй сітуацыі.

У новым выпуску ток-шоу «Кожны з нас» апавядаюцца гісторыі алімпійскай кабылы Энергіі, якую маглі адправіць на мясакамбінат, застрэленага ваўка Васіля, імя для якога прыдумляла ўся краіна, бусла Бусі, якога выкінулі з гнязда суродзічы. У сацсетках пастаянна з’яўляюцца ролікі жорсткага адлову і адстрэлу бадзяжных жывёлаў. Яны таксама паказаныя ў ток-шоу.

«Веліч і маральны прагрэс нацыі можна змераць тым, як у гэтай нацыі ставяцца да жывёлаў», – калісьці канстатаваў Махатма Гандзі.

Ці далёка Беларусі да гэтага прагрэсу і пра што нам варта задумацца ўжо сёння?

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары