У Аўстрыі для Мікалая Лукашэнкі правялі экскурсію, якую ладзяць падчас візітаў для першых дам


Аўстрыйскае выданне «Kronen Zeitung» публікуе падрабязнасці візіту ў Вену кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Выданне таксама піша, чым у Аўстрыі займаўся Мікалай Лукашэнка.

Адна з трох буйнейшых газетаў Аўстрыі «Kronеng zaitung» адзначае, што Аляксандра Лукашэнку суправаджала не жонка, а ягоны сын. 15-гадовы Мікалай Лукашэнка часта прысутнічае ў замежных паездках з бацькам і выступае як ягоны магчымы пераемнік.

Старэйшы і малодшы Лукашэнкі ў Пекіне, 25 красавіка 2019 г. Фота Reuters/ Getty Images

У той час, калі Аляксандр Лукашэнка быў заняты на перамовах, для Мікалая правялі турыстычную экскурсію, якая, паводле праграмы, нагадвае туры для першых дам падчас дзяржаўных візітаў. Падлетку, у прыватнасці, паказалі сабор Святога Стэфана і мастацка-гістарычны музей.

Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі не першы раз уваходзіць у склад афіцыйных дэлегацыяй. У 2015 годзе, напрыклад, ён прысутнічаў на паседжанні ААН сярод афіцыйнай дэлегацыі з Беларусі.

Аб’ектыў
Якія нязручныя пытанні задалі Лукашэнку ў Аўстрыі?
2019.11.12 21:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў