У амбасадзе Ватыкана ў Рыме знайшлі чалавечы чэрап


У нунцыятуры (амбасадзе) Ватыкана ў Рыме знайшлі чэрап і сківічную костку.

Парэшткі, хутчэй за ўсё, дазволяць усталяваць ДНК чалавека, якому яны належалі.

Напрыканцы кастрычніка ў нунцыятуры падчас рамонту таксама знайшлі фрагменты чалавечых костак, але іх было недастаткова, каб правесці экспертызу ДНК.

Паводле італьянскай прэсы, парэшткі могуць належаць двум 15-гадовым дзяўчынкам Эмануэль Арланда і Мірэле Грэгары, якія зніклі ў 1983 годзе.

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io, repubblica.it

Стужка навінаў