Святкаванне дня народзінаў скончылася трагедыяй. Бацька і сын пабіліся. Падчас бойкі бацька зарэзаў свайго сына, паведамляе прэс-служба Нацпаліцыі Адэскай вобласці.
«Нават не ведаю… Крыху пасварыліся… Так атрымалася, што я меў рацыю. Слова за слова… І ўсё. Парашэнка [прэзідэнт Украіны. – Заўв. Belsat.eu] не мае рацыі. Пачалі з таго, што прымаюць няправільныя рашэнні. Усе звязана з палітычнымі праблемамі ў нашай краіне. Чыста было за палітыку», – распавёў затрыманы.
ЮВ, belsat.eu