У 5 студэнтаў БДУ выявілі каронавірус


Пад назіраннем – 240 студэнтаў і выкладчыкаў гэтага ВНУ.

У 5 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту тэст на COVID 19 паказаў станоўчы вынік. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Зараз медыкі робяць удакладняючую дыягностыку. Яшчэ 240 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ накіраваныя на медычнае назіранне і санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў лякарні.

На дадзены момант, паводле Мінаховы здароўя, COVID 19 выяўлены ў 27 чалавек.

Hавiны
«У вас 37.9 – не пусцім»: на польскай мяжы ва ўсіх правяраюць тэмпературу
2020.03.14 13:34

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў