«У вас 37.9 – не пусцім»: на польскай мяжы ва ўсіх правяраюць тэмпературу


КПП Тэрэспаль.
Фота: belsat.eu

На польскіх памежных КПП з’явіліся людзі ў спецвопратцы. Яны правяраюць тэмпературу ў кожнага, хто едзе на аўто з Беларусі ў Польшчу.

Прынамсі на КПП Баброўнікі памежнікі карыстаюцца безкантактнымі тэрмометрамі. Праўда, праверку тэмпературы часамі даводзіцца рабіць двойчы, бо з першага разу прылада чамусьці паказвае высокую тэмпературу.

«У вас 37.9 – не пусцім. Паспрабуйце праветрыць салон аўто, бо наш тэрмометр паказвае, што вы хворы», – папрасіў памежнік карэспандэнта Belsat.eu, які перакрочыў беларуска-польскую мяжу зранку 14 сакавіка.

КПП Тэрэспаль

Нагадаем, што ў ноч на 15 сакавіка Польшча ўводзіць 10-дзённае абмежаванне на ўезд для іншаземцаў. Трапіць у Польшчу змогуць толькі грамадзяне, але пасля перасячэння мяжы яны будуць накіраваныя на хатні каранцін. На закрыццё межаў для замежнікаў пайшла і Расея. Літва пакуль аднаўляе кантроль на межах з ЕЗ.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў