У 2018 НАН Беларусі пачне тэставаць гены пілотаў і ратавальнікаў


Генетычнае тэставанне на стрэсаўстойлівасць са студзеня 2018 года будзе праводзіць Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, піша belta.by.

«У лістападзе мы прадставім нашую методыку аналізу стрэсаўстойлівасці чалавека тэхнічным экспертам. Калі методыка будзе адобраная, то мы пачнем праводзіць генетычнае тэставанне са студзеня 2018 года», – паведаміла дзяржаўнаму агенцтву Валянціна Лемеш з Інстытуту генетыкі і цыталогіі.

Такое тэставанне мае асаблівае значэнне для МНС і авіяцыі, мяркуе адмыслоўца.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў