Дзяржаўны канцэрн «Туркменхімія» звярнуўся ў Арбітражны інстытут пры Гандлёвай палаце Стакгольму (Швецыя) і прадставіў факты невыканання ААТ «Белгархімпрам» сваіх кантрактных абязальніцтваў па будаўніцтве Гарлыкскага калійнага горна-руднага комплексу. Туркменістан абгрунтаваў віну беларускай кампаніі і запатрабаваў кампенсацыі шкоды.
Пра гэта паведаміла выданне Туркменістану «Gündogar news», піша «Радио Свобода».
Паводле выдання, для вырашэння ў арбітражы таксама вынесена пытанне пра тэхніку ААТ «Белгархімпрам», якая знаходзіцца на тэрыторыі Туркменістану, у мэтах мінімізацыі шкоды нанесенай эканоміцы краіны.
«Комплекс да гэтага часу не адпавядае ўмовам кантракту, заяўленая падрадчыкам магутнасць вытворчасці прадукцыі ў першы год 350 тысяч тонаў, але сёння не дасягнутая нават на 5 % і туркменскі бок нясе значныя страты», гаворыцца ў паведамленні.
Туркменістан раней пагражаў, што мае пра намер звярнуцца ў міжнародны арбітраж па пытаннях, звязаных з працай Гарлыкскага ГРК, яшчэ ў пачатку лістапада мінулага году.
СК, belsat.eu