ЦВК Украіны зацвердзіла канчатковы спіс кандыдатаў на прэзідэнта


Цэнтральная выбарчая камісія Украіны завершла рэгістрацыю кандыдатаў на прэзідэнцтва. За пасаду кіраўніка дзяржавы на выбарах, якія адбудуцца 31 сакавіка, будуць змагацца 44 кандыдата.

Дакументы на ўдзел у выбарах ЦВК Украіны прымала з 31 снежня да 3 лютага. За гэты перыяд свае заяўкі падалі 90 чалавек, з якіх крыху менш за палову былі зарэгістраваныя.

Гэта абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю незалежнай Украіны. У 1991-м годзе на пасаду кіраўніка дзяржавы балатаваліся 6 кандыдатаў, у 1998-м – 13, у 2004-м іх было 26, а на мінулых выбарах у 2014 годзе ў прэзідэнцкіх выбарах удзельнічалі 23 чалавекі.

Чытайце па тэме:

З 44 кандыдатаў у прэзідэнты Украіны 40 чалавек – мужчыны, а 4 – жанчыны. Сярэдні ўзрост кандыдата складае 50 гадоў, самаму малодшаму – 37 гадоў, а самаму старэйшаму – 75.

Ад палітычных партыяў вылучаюцца 24 прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы. Астатнія – самавылучэнцы.

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў – 16 народных дэпутатаў, 7 грамадскіх дзеячаў, 5 прадстаўнікоў бізнесу, двое работнікаў СМІ. Астатнія занятыя ў іншых сферах дзейнасці. Адна кандыдатка беспрацоўная.

ДШ, belsat.eu

Стужка навінаў