ЦВК адказала на звароты пра змяншэнне колькасці назіральнікаў


Цэнтральная выбарчая камісія на сваім сайце апублікавала афіцыйны адказ на шматлікія звароты з нагоды абмежавання колькасці назіральнікаў на выбарчых участках.

ЦВК у адказе спасылаецца на ч. 4 артыкула 13 Выбарчага кодэкса, паводле якога камісія мае права вызначаць парадак прысутнасці назіральнікаў пры правядзенні выбараў.

«Падстаў для адмены рашэння Цэнтральнай камісіі ва ўмовах, калі распаўсюд каронавіруснай інфекцыі цалкам не спынены, няма. Дадзеныя Міністэрства аховы здароўя, якія штодня публікуюцца, сведчаць пра тое, што хворыя яшчэ выяўляюцца», – сцвярджае ЦВК.

Камісія паведамляе, што будуць выконвацца і іншыя меры прафілактыкі: захаванне сацыяльнай дыстанцыі, выкарыстанне дэзынфекцыйных сродкаў, маскі.

«Прад’яўленне назіральнікамі тэстаў, як прапануюць некаторыя грамадзяне, уяўляецца залішнім і супярэчыць іншаму заяўляецца патрабаванню – аб адначасовым допуску любой колькасці назіральнікаў у памяшканні», – гаворыцца ў дакуменце.

22 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія прыняла рашэнне абмежаваць колькасць нацыянальных назіральнікаў на выбарчых участках да пяці чалавек у асноўны дзень галасавання і да трох – у дні датэрміновага галасавання. Лідзія Ярмошына абгрунтавала рашэнне эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Hавiны
Цэнтрвыбаркам абмежаваў колькасць назіральнікаў на выбарчых участках
2020.07.22 12:50

КА belsat.eu

Стужка навінаў