Ці хочуць расейцы інтэграцыі з Беларуссю?

ВІДЭА

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абавязкова сустрэнуцца праз 2 месяцы, каб адзначыць 20-годдзе стварэння Саюзнай дзяржавы. Але вось з якім настроем і, што нашмат важней, з якімі планамі Беларусь і Расея падыходзяць да юбілею інтэграцыі. Аркадзь Несцярэнка сабраў меркаванні ўдзельнікаў форуму Нямцова ў Варшаве, каб разабрацца, як на інтэграцыю Менску і Масквы глядзяць расейскія эксперты. Таксама мы апыталі мінакоў на вуліцах Масквы.

Расейскае выданне РБК са спасылкамі на ўласныя крыніцы паведаміла, што Уладзімір Пуцін даручыў ураду і профільным міністэрствам прапрацаваць пытанне сінхранізацыі расейскіх і беларускіх законаў. Ні ў Маскве, ні ў Менску гэтую інфармацыю журналістам афіцыйна не пацвердзілі.

Да 20-годдзя падпісання саюзнай дамовы на парадку дня паміж краінамі – узгадненне дарожнай карты па інтэграцыі. Дакумент павінен быць гатовы да 1 снежня.

Каментуе прафесар Сяргей Гурыеў, Інстытут вывучэння палітыкі, Парыж:

«На сённяшні дзень мы бачым абмеркавання, якія канцэнтруюцца вакол умоваў, на якіх Расея будзе працягваць субсідаваць беларускую эканоміку ў абмен на нейкія інтэграцыйныя рашэнні».

Мікалай Пятроў, Chatham House, Вялікая Брытанія, мяркуе:

«Цяпер расейская ўлада кажа пра тое, што мы нічога не фарсіруем, а мы хочам проста напоўніць рэальным зместам тую дамову аб адзінай дзяржаве, які ў нас ёсць».

Зянон Пазняк: У іх нічога не атрымаецца. Саюзная дзяржава – фальшыўка

Чаму менавіта ў апошні час тэма інтэграцыі Менску і Масквы стала гучаць усё больш актыўна, версіяў шмат. Ад магчымага варыянту транзіту ўлады для Уладзіміра Пуціна ў 2024 годзе да новага крымскага сцэнара. Разам з тым, на думку экспертаў, гэта багацце версіяў звязана як раз такі з тым, што адзінага падыходу да беларускага пытання ў Маскве па-ранейшаму няма.

Эканаміст

Чаму менавіта ў апошні час тэма інтэграцыі Менску і Масквы стала гучаць усё больш актыўна, версіяў шмат. Ад магчымага варыянту транзіту ўлады для Уладзіміра Пуціна ў 2024 годзе да новага крымскага сцэнара. Разам з тым, на думку экспертаў, гэта багацце версіяў звязана як раз такі з тым, што адзінага падыходу да беларускага пытання ў Маскве па-ранейшаму няма.

Эканаміст Сяргей Аляксашанка акцэнтуе ўвагу на кошце пытання інтэграцыі, калі б яна пайшла па самаму горшаму для Менску сцэнары, поўнай інкарпарацыі ў склад Расейскай Федэрацыі.

Што ўжо вядома аб планах на вышэйшым узроўні – стварэнне адзінага падатковага кодэксу дзвюх дзяржаваў. Аднак на думку міністра замежных Беларусі Уладзіміра Макея, праца над гэтым дакументам можа расцягнуцца на гады. Іншая справа, што Менск цяпер не ў лепшай перамоўнай пазіцыі, каб вытрымаць гэтак доўгую паўзу. Ужо ў наступным годзе расейскі падатковы манеўр у нафтавай сферы прынясе беларускаму бюджэту мінус 400 млн долараў, заявіў кіраўнік беларускага Мінфіна Максім Ермаловіч. І на думку расейскіх палітыкаў ціск Крамля на Менск будзе толькі ўзмацняцца.

Аляксей Навальны, старшыня партыі «Россия будущего»:

«Што будзе рабіць крамлёўская ўлада, як мне здаецца? З улікам цяжкай эканамічнай сітуацыі і невялікага памеру эканомікі Беларусі, Крэмль будзе гуляць на пагаршэнне эканамічнай сітуацыі і спрабаваць прадаць беларусам ідэю – хлопцы прыходзьце да нас, зарплата і пенсія будуць у 2 разы большыя».

Ці падтрымліваюць такія дзеянні расейскіх уладаў масквічы і ці жадаюць аб’яднання з Беларуссю? На гэтае пытанне журналісты «Белсату» у Маскве часцей чулі адказ «так».

Расейскі эканаміст Уладзімір Мілоў: Беларусь атрымае субсідыі без страты суверэнітэту

Кажуць жыхары Масквы:

«Не толькі расейцы павінны гэта вырашаць, але і беларусы.Так як спрадвеку гэта нашы, так бы мовіць, браты, у нейкім сэнсе».

«Чаму б і не, калі ўсе «за». Але таксама яны маюць права і на ўласную краіну».

«Расея і Беларусь гэта адзін народ. Можа быць з нейкімі культурнымі і моўнымі адрозненнямі, але адзін народ».

«Мы за савецкім часам былі разам. У нас няма ніякіх антаганізмаў».

«Гэта дзве суверэнныя дзяржавы, якія могуць існаваць. Яны самадастатковыя. Няма сэнсу аб’ядноўвацца».

На думку палітолага Мікалая Пятрова, канфедэрацыя, альбо іншая мадэль аб’яднання дзвюх краін, нават калі яна і адбудзецца, як гаварыцца, любой цаной, не зможа вырашыць унутрырасейскія праблемы.

На думку шэрагу ўжо беларускіх экспертаў 8 снежня Лукашэнка і Пуцін могуць увогуле нічога не падпісаць і традыцыйна ні пра што не дамовіцца. З іншага боку, кантракт на пастаўкі расейскага газу ў Беларусь заканчваецца 31 снежня. І пакуль не ясна сустрэнуць беларусы Новы год са смаленскімі цэнамі на газ, як настойвае Лукашэнка, ці з новай газавай вайной.

Сюжэт выйшаў у праграме «ПраСвет» 11.10.2019

Іншыя тэмы праграмы:

/ІР

Фота: Mikhail Metzel/TASS

Глядзі таксама
Каментары