Трывожныя кнопкі ўсталяваныя больш чым у 300 навучальных установах Менску


Пасля трагедыі ў Керчы, беларускія праваахоўнікі паведамілі, што ў Менску на працягу апошніх гадоў бясплатна ўстанаўліваліся трывожныя кнопкі. Акрамя таго ўжо больш за 300 навучальных установаў знаходзяцца пад аховай Дэпартаменту аховы.

Працы па ўсталяванні трывожных кнопак праводзяцца таксама і ў рэгіёнах, паведамляе прэсавая служба МУС. Усе працы ведамства праводзіць бясплатна.

«Наша задача – мінімізаваць магчымыя рызыкі і пагрозы», – адзначыў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч.

Акрамя гэтага іначай у нашай краіны, у параўнанні з суседзямі, выглядае і магчымасць атрымання і захоўвання грамадзянамі зброі. Паводле кіраўніка аддзелу ліцэнзійна-дазвольнай работы МУС Дзмітрыя Язэпчыка, валодаць зброяй могуць толькі поўнагадовыя грамадзяне, якія прадставяць даведку аб стане здароўя, якая пацвярджае, што ў іх няма захворванняў і фізічных недахопаў, пры наяўнасці якіх валоданне зброяй супрацьпаказана.

Для захоўвання зброі па месцы пражывання грамадзянаў неабходна наяўнасць металічнай скрыні.

«Прафілактычныя мерапрыемствы, што праводзіць МУС, дазваляюць своечасова выяўляць грамадзянаў, якія маюць супрацьпаказанні да далейшага валодання зброяй, і ажыццяўляць дзейсны кантроль за абаротам зброі на тэрыторыі рэспублікі», – сказаў Дзмітрый Язэпчык.

У Керчы 18-гадовы хлопец забіў 18 чалавек. Яго параўноваюць з нападнікамі на «Колумбайн» (АБНАЎЛЯЕЦЦА)

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары