Трамп пацвердзіў смерць лідара «Ісламскай дзяржавы»

ВІДЭА

Лідар «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакр аль-Багдадзі падчас смерці хныкаў і плакаў, распавёў Дональд Трамп у нядзелю.

Аль-Багдадзі забіў сябе падчас рэйду амерыканскага спецназу, падарваўшы камізэльку смяротніка пасля таго, як уцёк у тупіковы тунэль, сказаў Трамп у сваім звароце з Белага дому.

Паводле Трампа, асобу Абу Бакр аль-Багдадзі ідэнтыфікавалі з дапамогай тэсту ДНК. Падчас аперацыі былі забітыя «многія з людзей Багдадзі», а падчас падрыву аль-Багдадзі забіў таксама траіх дзяцей, дадаў Трамп.

«Ён быў хворым і распусных чалавекам, а цяпер яго няма», – распавёў Трамп.

Паводле амерыканскага прэзідэнта, аперацыя была б немагчымая без падтрымання з боку Расеі, Турцыі, Іраку, Сірыі і сірыйскіх курдаў.

Таксама Трамп падзякаваў вайскоўцам, маракам, лётчыкам і выведнікам.

«Гэта была вялікая ноч для ЗША і для ўсяго свету. Брутальнага забойцу жорстка знішчылі і больш ён не зможа пакрыўдзіць ніводнага мужчыну, жанчыну або дзіця. Ён памёр як сабака, ён памёр як баязлівец. Свет цяпер – нашмат больш бяспечнае месца. Божа, захавай Амерыку», – дадаў Трамп.

Трамп заявіў, што вынік аперацыі Пентагону не зменіць ягонага рашэння вывесці войскі з Сірыі.

Курды трымаюцца да канца. Эрдаган кідае Турцыю ў абдымкі Масквы

На думку крытыкаў вываду войскаў з Сірыі і адмове дапамогі курдскім сілам, гэты крок можа дазволіць «Ісламскай дзяржаве» аднавіць сілы. Паводле экспертаў, паспяховы вынік рэйду супраць Багдадзі зможа даць аргументы Трампу, а таксама павысіць ягоны рэйтынг падчас расследавання, звязанага з імпічментам супраць яго, падае «Reuters».

Лідар «ІД» Абу Бакр аль-Багдадзі. Фота – Ropi / Zuma Press / Forum

На піку сваёй магутнасці «Ісламская дзяржава» кіравала тэрыторыяй ад паўночнай Сірыі да ўскраінаў Багдаду, дзе жывуць мільёны людзей.

Арганізацыя аб’яднаных нацыяў назвала генацыдам кампанію «ІД» супраць езідскай меншасці Іраку. Тэрарысты абезгалоўлівалі некаторых замежных грамадзянаў ЗША, Вялікай Брытаніі і Японіі, якія траплялі ў іхны палон, публікуючы відэа ў інтэрнэце.

Група ўзяла на сябе адказнасць або натхніла на напады ў Парыжы, Ніцы, Арланда, Манчэстэры, Лондане і Берліне, а таксама ў Турцыі, Іране, Саудаўскай Аравіі і Егіпце.

У 2017 годзе групоўка страціла кантроль над Масулам у Іраку і Ракай у Сірыі, а неўзабаве пасля гэтага – амаль усю сваю тэрыторыю.

Цягам апошніх трох гадоў у выніку авіяўдараў кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША была забітая большасць военачальнікаў Багдадзі. Таксама рэгулярна сталі з’яўляцца паведамленні аб смерці самога Багдадзі.

У красавіку ён апублікаваў свой апошні на сёння відэазварот.

Нягледзячы на страту значнай тэрыторыі, «ІД», як мяркуюць эксперты, мае па ўсім свеце ячэйкі, якія спяць, а некаторыя баевікі дзейнічаюць з падполлі ў сірыйскай пустыні ды іракскіх гарадах.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары