Трамп пагражае Кітаю наступствамі за фальшаванне звестак пра каронавірус


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што кітайскія ўлады мусяць «панесці адказнасць», калі высветліцца, што Пекін «свядома» хаваў звесткі пра распаўсюд каронавірусу. Амерыканскі лідар лічыць, што вірус можна было спыніць яшчэ ў Кітаі да пандэміі, піша DW.com.

Доналд Трамп падкрэсліў, што часам здараюцца і памылкі, з якімі нічога не зробіш, але памылкі не могуць быць свядомымі. А ў выпадку, калі высветліцца, што кітайскія ўлады наўмысна не агучвалі звесткі пра інфекцыю, то за гэта мусіць быць адказнасць. Праўда, з якімі наступствамі з боку Вашынгтона можа сутыкнуцца Пекін, кіраўнік Белага дому не ўдакладніў.

Доналд Трамп нагадаў, што Кітай і ЗША ў студзені падпісалі пагадненне аб першай фазе ўрэгулявання гандлёвых спрэчак. Перамовы на гэты конт вяліся на працягу двух гадоў. ЗША знізілі мыты на тавары з Кітаю, а Пекін пагадзіўся набываць амерыканскія тавары, у тым ліку і сельгаспрадукцыю.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША не выключае версію, што каронавірус мог быць выпадкова распаўсюджаны з лабараторыі ў Ўу-Хані. Такая інфармацыя агучваецца ў сусветных медыях. Аднак КНР адрынае гэтую версію.

Hавiны
У свеце ад захворванняў COVID-19 памерлі больш за 160 тысячаў чалавек
2020.04.19 07:40

belsat.eu

Стужка навінаў