У свеце ад захворванняў COVID-19 памерлі больш за 160 тысячаў чалавек


Паводле дадзеных універсітэту Джонса Хопкінса, па стане на раніцу 19 красавіка ў свеце медыкі выявілі 2 329 539 выпадкаў інфікавання каронавірусам. Колькасць ахвяраў інфекцыі за апошні дзень вырасла больш чым на пяць тысячаў.

Італія займае першае месца па колькасці ахвяраў ад каронавірусу ў свеце. Медыкі зафіксавалі 23 227 памерлых ад захворванняў COVID-19. У Іспанія і Францыі таксама каля 20 тысячаў ахвяраў каронавірусу. Агулам у свеце ад каронавірусу памерлі 160 717 чалавек.

Колькасць выяўленых інфікаваных складае 2 329 539 асобаў. З гэтай лічбы ў ЗША – 735 086 заражэнняў у ЗША.

Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі цяпер у дачыненні да 510 асобаў праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка. Па стане на 18 красавіка ў шпіталях на лячэнні 3 282 чалавекі, інфікаваных каронавірусам. Ачунялі і выпісалі са шпіталяў 458 асобаў. Інфекцыя забрала жыцці 45 чалавек, паведамляе Мінаховы здароўя.

Hавiны
Пуцін прапусціць велікоднае богаслужэнне ўпершыню за 20 гадоў
2020.04.18 20:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў