«The End»: у кінатэатры «Ракета» больш не будзе арт-хаўснага кіно


Праект Cinemascope.by паведаміў у сваім «Facebook’у» пра апошнія сеансы ў малой залі кінатэатру «Ракета».

«На жаль, нашае бачанне таго, як павінна будавацца рэпертуарная палітыка дадзенай пляцоўкі, не супадае з планам развіцця кінатэатра, які мае кіраўніцтва «Кінавідэапракату», – гаворыцца ў паведамілі.

Opublikowany przez Cinemascope.by Środa, 11 września 2019

Cinemascope.by закрывае праект у малой залі, але не адмяняе запланаваную раней праграму ў вялікай – Культурнае асяроддзе, у межах якой кожную трэцюю сераду месяца ў «Ракеце» будуць паказваць танцавальныя і оперныя спектаклі лепшых тэатраў свету.

Cinemascope.by ладзіў паказы арт-хаўснага кіно ў Менску цяягам 10 гадоў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў