Тэрарыстычная атака ў Шры-Ланцы працягваецца: прагрымелі яшчэ два выбухі


СМІ паведамляюць, што ў сталіцы Шры-Ланкі Колёмба адбыліся яшчэ два выбухі. Усяго за сёння здзейснена 8 выбухаў у розных гарадах краіны, тэрарысты атакавалі каталіцкія цэрквы і гатэлі.

Сёмы выбух таксама адбыўся ў гатэлі – загінула яшчэ два чалавекі. Пакуль не зразумела, ці ідзе гаворка пра тыя гатэлі, дзе ўжо сёння адбыліся тэракты, або пра новы аб’ект. Раней паведамлялася пра выбухі ў сталічных гатэлях Shangri-La, Kingsbury і Cinnamon Grand.

Восьмы выбух, паводле папярэдніх дадзеных, адбыўся ў жыллёвым раёне ў прыгарадзе Калёмба.

Паводле AFP, колькасць загінулых дасягнула 156 чалавек. Паводле Бі-бі-сі, загінулых больш за 160. Каля 400 чалавек атрымалі раненні. Тэракты ў Колёмба адбыліся ў каталіцкай царкве Святога Антонія, а ў Негомба – у касцёле Святога Севасцьяна. Таксама тэрарысты падарвалі царкву ў горадзе Батыкалёа.

Улады краіны хочуць увесці каменданцкую гадзіну. Некаторыя СМІ паведамляюць, што ў Шры-Ланцы часова заблакаваныя мэсэнджары.

Абноўлена
Адбылася серыя выбухаў у цэрквах і гатэлях Шры-Ланкі. Загінулых больш за сотню
2019.04.21 09:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў