Адбылася серыя выбухаў у цэрквах і гатэлях Шры-Ланкі. Загінулых больш за сотню


У Шры-Ланцы ў каталіцкі Вялікдзянь былі амаль адначасова падарваныя тры царквы і тры гатэля. Тэракты адбыліся ў сталіцы краіны Колёмба, а таксама гарадах Негомба і Батыкалёа.

Reuters паведамляе, што ў Колёмба выбухі, у прыватнасці, адбыліся ў каталіцкай царкве Святога Антонія, а ў Негомба – у касцёле Святога Севасцьяна. Таксама тэрарысты падарвалі царкву ў горадзе Батыкалёа. Выбухі адбыліся ў сталічных гатэлях Shangri-La, Kingsbury і Cinnamon Grand.

Паводле апошніх звестак, загінулі не менш за 138 чалавек. Каля 400 атрымалі раненні. Сярод пацярпелых ёсць замежнікі.

Адказнасць за тэракты пакуль ніхто на сябе не ўзяў.

Медыкі і вайскоўцы на месцы аднаго з выбухаў у Калёмба. Фота – REUTERS/Dinuka Liyanawatte

Урад Шры-Ланкі сабраўся на экстранае паседжанне.

Каля царквы Святога Антонія. Фота – REUTERS/Dinuka Liyanawatte

На старонцы касцёла Святога Севасцьяна ў сацыяльных сетках з’явіліся фота наступстваў выбуху.

Пасля выбуху ў царкве Святога Севасцьяна. Крыніца – facebook.com/sebastianchurch

Таксама на канале ITN News з’явілася відэа з гэтай царквы.

  • Шры-Ланка – краіна ў Паўднёвай Азіі. Больш за 70% насельніцтва – будысты. 12,61% – індуісты, 9,71 – мусульмане 7,45% хрысціяне. Абсалютная большасць хрысціянаў у Шры-Ланцы – каталікі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў