Танцы, маршы і сабачка на стале. Так прайшоў 155-ы дзень пратэстаў


Беларусы ў краіне і па-за яе межамі чарговы дзень працягваюць выходзіць і заяўляць пра сваю грамадзянскую пазіцыю.

Партызаны пачалі перадаваць прывітанні адзін аднаму з самай раніцы

І з гарачага Тэхасу

А потым танчылі

і ляпілі снегавікоў!

Крэатыўны беларускі бунт.
Фота: чытачы Белсат

А яшчэ шпацыравалі на маршах. Разам з Каліноўскім!

Удзельнік маршу ў Зялёным лузе.
Фота: Белсат

Сёння людзі на вуліцах былі асабліва крэатыўнымі

Танцавальны флэш-моб Jerusalema ў Менску.
Фота: belsat.eu
Танцавальны флэш-моб Jerusalema ў Менску.
Фота: belsat.eu
Танцавальны флэш-моб Jerusalema ў Менску.
Фота: belsat.eu

На жаль, іх «фанаты» таксама былі на вуліцы

Лукашэнка пагутарыў з расейскай журналісткай Наіляй Аскер-задэ. Але ўсіх больш зацікавілі не ягоныя словы, а са-бач-ка.

Аляксандр и Мікалай Лукашэнкі, Наіля Аскер-задэ не звяртаюць увагі на СА-БАЧ-КУ.
Фота: Instagram @nailya_askerzade

Вольны хор сёння стварыў для беларусаў сапраўдны святочны настрой.

Спачатку спевакі выступілі ў касцёле,

а потым на вялікім онлайн канцэрце.

Святлана Ціханоўская выказалася пра ідэю новай Канстытуцыі

«У Беларусі можа быць прынятая толькі адна новая Канстытуцыя – народная. Пісаць і абмяркоўваць яе будзе народ. А чалавек, які апусціўся да тэрору адносна беларусаў, ніякага дачынення да галоўнага закону краіны не мае. Ён будзе і далей прасоўваць свой маніпуляцыйны праект, каб у чарговы раз падмануць нас і выйграць час для сябе. Але мы больш не верым таму, хто гатовы на катаванні і забойствы дзеля ўлады, хто павышае кошты і падаткі толькі дзеля таго, каб ягоныя кішэні канчаткова не апусцелі. Мы не верым таму, хто гандлюецца палітвязнямі і хоча ўтрымацца ў крэсле яшчэ цэлы год.

Лукашэнка вельмі стараецца пераканаць нас, быццам Беларусь з ім можа вярнуцца да нейкага спакойнага і квітучага жыцця. Так ён спрабуе прадаць нам стабільнасць з пятлёй на шыі», – заявіла Ціханоўская.

За дзень у краіне зарэгістраваныя 1833 пацыенты з COVID-19, агульная колькасць хворых – 212 201 чалавек

Выпісана было 2364 пацыенты.

Загінула ад інфекцыі 10 чалавек, агулам паводле афіцыйнай статыстыкі ахвярамі пандэміі ў Беларусі сталіся 1517 асобаў.

А беларусы працягваюць ісці!

Акцыя ў Вілейцы на беразе ракі Віліі.
Фота: чытачы Белсат.

Днём і ноччу.

У Маскве і Піцеры таксама не збіраюцца спыняцца

Паводле інфармацыі валанцёраў, сёння затрымалі 12 чалавек.

МГМ, belsat

Стужка навінаў