«Такіх сінглаў мы яшчэ не выпускалі»: у Ксюшы і Арцёма з «Naviband» нарадзіўся сын


1 траўня ў Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук з «Naviband» нарадзіўся сын Мацей.

«Сёння, 1 мая, у нас нарадзіўся сын! Гэта самае неверагоднае пачуццё на Зямлі! Новае жыццё, імя якому Мацей! Дзякуй кожнаму за падтрымку і перажыванні. Такіх сінглаў мы яшчэ не выпускалі», – напісалі музыкі ў сваім акаўнце «Instagramʼе».

Летась «Naviband» заняў 17 месца на «Еўрабачанні» – на конкурсе ўпершыню прагучала беларускамоўная песня. Нядаўна «Naviband» браў удзел у праграме «Belsat Music Live».

ЮВ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары