Сёння БАТЭ гуляе з «Чэлсі». Заўзятары могуць не пабачыць гульцоў на полі


Усё праз моцны туман, які пратрымаецца да заўтра. Паводле сіноптыкаў, бачнасць складзе ўсяго 50-100 метраў.

7 лістапада футбалісты «Чэлсі» прыляцелі ў Менск. Пачатак сённяшняй гульні а 20:55.

25 кастрычніка «Чэлсі» выгуляў у беларусаў у Лондане з лікам 3:1.

БАТЭ выступае ў групе L. Пасля трох тураў у «Чэлсі» 9 ачкоў, у БАТЭ, ПАОК, «Відзі» па 3.

Талісман БАТЭ запрашае заўзятараў на матч

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў