Сын расейскага алігарха пазбавіўся волі і дарагога аўтамабіля


11 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну Берасця абвясцілі прысуд 24-гадоваму расейцу Аляксандра Шарыга па абвінавачванні ў захоўванні і перавозцы наркотыкаў праз мяжу.

Маладога чалавека прызналі вінаватым у незаконных без мэты збыту захоўванні і перавозцы наркатычных сродкаў (ч. 1 арт. 328), а таксама перамяшчэнні наркотыкаў праз дзяржаўную мяжу (ч. 1 арт. 328-1), піша TUT.BY. Яму прызначылі 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Акрамя таго суд прымяніў да абвінавачанага спецканфіскацыю яго аўтамабіля Mercedes AMG CLA 45 як сродку здзяйснення злачынства.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Сын расейскага алігарха Аляксандр Шарыга ў снежні летась падарожнічаў па Еўропе на сваім аўтамабілі Mercedes-AMG CLA 45. На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Берасце» падчас дагляду ў яго знайшлі наркатычныя рэчывы.

Сваю віну малады чалавек прызнаў цалкам.

Hавiны
На польска-беларускай мяжы арыштавалі сына расейскага мільянера
2019.01.10 16:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў