На польска-беларускай мяжы арыштавалі сына расейскага мільянера


Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэту прад’явіў абвінавачванне па ч. 1 арт. 328-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў) сыну расейскага мільянера Канстанціна Шарыго, Аляксандру.

Як паведамляе СК у сваім telegram-канале, 29 снежня хлопец ехаў на Mercedes з Польшчы ў Беларусь. Падчас дагляду на мяжы ў 24-гадовага расейскага грамадзяніна знайшлі гашыш і марыхуану. Яго арыштавалі. Згодна з вынікамі медычнай экспертызы, кіроўца Mercedes быў пʼяны – 0,56 праміле. Паводле ч. 1 арт. 328-1 расейцу пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

У паведамленні Следчага камітэту імя затрыманага не згадваецца. Аднак, паводле TUT.BY, гаворка ідзе пра сына расейскага алігарха Аляксандры Шарыго. У Следчым камітэце TUT.BY гэтую інфармацыю не пацвердзілі, але і не зняпраўдзілі.

Аляксандр Шарыга не ўпершыню вінавацяць у крымінальным злачынстве. У 2016 годзе маскоўская мадэль Ганна Лісоўская абвінаваціла Шарыгу ў тым, што ён яе збіў і згвалціў. Сына мільянера арыштавалі, але потым крымінальная справа была закрытая, а дзяўчыну абвінавацілі ў паклёпе. Скандал шырока асвятляўся ў расейскіх СМІ.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў