Сяргей Румас распавёў пра сваё бачанне Еўразійскага эканамічнага саюзу


Кіраўнік, беларускага ўраду адказаў на пытанні, якія тычыліся дасягненняў, вытворчай кааперацыі, лічбавай эканомікі і перспектыў інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе для расейскага тэлеканалу «Россия 24». Пра гэта піша прэсавая служба Саўміну Беларусі.

Падчас інтэрв’ю Сяргей Румас адзначыў, што пастаўленыя пры стварэнні ЕАЭС мэты не страцілі актуальнасць.

«Мэты, якія былі перад Еўразійскім эканамічным саюзам, і на сёння не страцілі сваю актуальнасць. Нельга сказаць, што мы дасягнулі мэтаў, якія ставілі перад сабой пры стварэнні гэтага саюзу. Бо асноўная мэта – гэта забяспечыць бесперашкодны рух тавараў, паслугаў, працоўнай сілы і капіталу, а таксама выйсці на скаардынаваныя, узгодненыя і адзіныя палітыкі ў тых сектарах, якія вызначаны дамовай аб заснаванні», – сказаў прэмʼер-міністр Сяргей Румас.

Ён таксама адзначыў, што ўсе краіны пры ўступленні ў ЕАЭС мелі свае мэты, і, напэўна, ні адна з удзельніц не зможа сказаць, што ўсе гэтыя мэты дасягнуты і ёсць поўнае задавальненне ад таго, як функцыянуе саюз.

«Разам з тым гэта не падстава казаць пра тое, што саюз не адбыўся, і нехта расчараваўся ў ім. Гэта дадатковая магчымасць, каб паглыбляць інтэграцыю і працаваць над тымі пытаннямі, якія ў нас пакуль не атрымалася вырашыць», – дадаў Сяргей Румас.

Беларусь цікавіць у першую чаргу стварэнне роўных умоваў канкурэнцыі з вырашэннем пытанняў па коштах на энерганосьбіты, стварэнне безбарʼернага асяроддзя для гандлю і ўрэгуляванне сітуацыі з доступам на рынак дзяржзакупак.

Hавiны
«Замест рашэння надзённых праблемаў нас настойліва клічуць у светлую будучыню». Віцэ-прэм’ер раскрытыкаваў ЕАЭС
2019.03.19 10:14

СК, belsat.eu

Стужка навінаў