Сярэдняя беларуская жанчына нараджае першынца амаль у 27 гадоў


У Беларусі расце сярэдні ўзрост жанчын пры нараджэнні дзіцяці. З 2010 года сярэдні іх узрост падчас нараджэння першынца павысіўся з 24,9 года да 26,7 года ў 2018 годзе. Пра гэта паведамляе Белстат з нагоды святкавання 14 кастрычніка Дня маці.

Расце і колькасць нараджэнняў у жанчын ва ўзросце 40 – 44 гадоў. У іх летась нарадзілася 2247 дзяцей, што ў 1,8 разы больш, чым у 2010 годзе. 54 % дзяцей, народжаных у жанчын ва ўзросце 40 – 44 гадоў, – трэція і наступныя дзеці.

Hавiны
Лукашэнка заклікаў беларусак нараджаць па 3-4 дзіцяці
2018.08.03 17:23

У 2018 годзе 36,8 тыс. жанчын упершыню сталі мамамі. Нарадзілі другое дзіця 37,1 тыс. жанчын, трэцяга – 14,5 тыс., чацвёртага і больш дзіцяці – 5,7 тыс. жанчын.

Летась сярод занятых у эканоміцы краіны жанчын 45,1 % мелі дзяцей, маладзейшых за 18 гадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў