Лукашэнка заклікаў беларусак нараджаць па 3-4 дзіцяці


Лукашэнка ў Міёрах. Фота - president.gov.by

Падчас наведвання Міёрскага цэнтральнага раённага шпіталю Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з маладымі маці ды заявіў, што беларускі павінны больш нараджаць.

«Мінімум тры-чатыры дзіцяці трэба нараджаць», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Таксама Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на аказанне дапамогі пажылым людзям, асабліва адзінокім.

«Трэба пераконваць гэтых людзей, якія самотныя, якім цяжка, каб яны хаця б перазімавалі ў гэтым шпіталі. Нічога тут ганебнага няма. Гэта старыя, і мы павінны іх даглядзець», – падкрэсліў ён.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары