Судовыя выканаўцы наклалі арышт на маёмасць блогера Пятрухіна


Судовыя выканаўцы з аддзелу прымусовага выканання Ленінскага раёну Берасця ў межах крымінальнай справы арыштавалі маёмасць вядомага берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна.

Як паведамляе «Берасцейская вясна», самы каштоўны лот – пральная машына «Самсунг» 2007 года выпуску, была ацэненая судовымі выканаўцамі ў 100 рублёў, на другім месцы васямнаццацігадовы прынтар ягонага сябра Аляксандра Кабанава ацанілі ў 50 рублёў, няспраўная мікрахвалёўка LG 2008 г. у – 10 рублёў, і манітор коштам у 5 рублёў. Усяго 4 лоты агульнай коштам 165 руб.

Арышт маёмасці накладзены ў адпаведнасці з рашэннем суда. Яшчэ 18 красавіка сёлета суд Ленінскага раёну Берасця прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у публічных паклёпе і абразе міліцыянтаў і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых велічыняў (9 180 рублёў) на карысць дзяржавы. Акрамя таго, блогера абавязалі пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (каля 7 500 рублёў) і выдаткі на адваката.

Hавiны
У Берасці затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна
2018.09.30 13:59

Сягей Пятрухін вядомы блогер з Берасця, які актыўна выступае супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу паблізу абласного цэнтру. Акрамя таго Пятрухін актыўна займаецца выкрывальніцтвам міліцэйскага бязмежжа. У выніку блогера пераследуюць міліцыянты, яго неаднаразова арыштоўвалі.

Hавiны
Блогер Пятрухін: у Пінскім РАУС звольнілі 19 участковых
2018.06.30 16:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў