У Берасці затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна


Сяргей Пятрухін

Блогера затрымаў АМАП пасля заканчэння акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Затрымлівалі каля Берасцейскага гарвыканкаму – за «удзел у несанкцыянаванай акцыі». Цяпер Сяргей Пятрухін знаходзіцца ў Ленінскім РАУС гораду, паведаміў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

Як стала вядома Belsat.eu, затрымалі прынамсі яшчэ аднаго актывіста. Яго імя – Канстанцін.

Канстанцін, якога затрымалі ў Берасці

У Ленінскім РАУСе Канстанціну стала кепска. Спачатку міліцыя не хацела выклікаць хуткую, згадзіліся толькі праз 1,5 гадзіны.

Чарговая акцыя супраць акумулятарнага заводу на берасцейскай плошчы Леніна сабрала каля 90 асобаў. Гэтым разам акцыя пратэсту выклікала надзвычайную ўвагу сілавікоў. Плошча была ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі.

З лютага берасцейцы выходзяць на цэнтральную плошчу гораду пратэставаць супраць акумулятарнага заводу. Яго будуюць недалёка ад Берасця.

Блогер Сяргей Пятрухін: «Вараватыя чыноўнікі і сілавікі баяцца, калі з іх смяюцца»

СА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары