Гарачы каментар Блогер Сяргей Пятрухін: «Вараватыя чыноўнікі і сілавікі баяцца, калі з іх смяюцца»


30 жніўня ў блогера Сяргея Пятрухіна правялі ператрус. Каб патрапіць у кватэру, АМАП выбіў замок ва ўваходных дзвярах кватэры, бо Пятрухін адмовіўся адчыняць. Падчас вобшуку ў яго канфіскавалі камп’ютар, ноўтбук і тэлефон, а потым адвезлі ў Ленінскі РАУС Берасця, дзе ўзялі тлумачэнні, чаму ён не адчыніў дзверы міліцыянтам. Размаўляем з Сяргеем Пятрухіным.

«Сябры, я вырашыў выказаць падзяку работнікам міліцыі за іх цяжкую, месцамі непасільную праца і святочна ўпрыгожыў свае ўласныя дзверы, якія 30 жніўня без усялякіх папярэджанняў і без прадстаўлення вынеслі амапаўцы. Так. На памяць. Усё законна, вы не хвалюйцеся.

Паводле пастановы міжраённага Следчага камітэту таварыша Андраніка Хачатрана, санкцыянаваную пракурорам ці то Вераб’ём, ці то Калядой, а можа і самім Валадзько – справа ж вельмі сурʼёзная – паклёп і абраза выбітнага ўчастковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка, імя якога стала рэзанансным і пазнавальным у сувязі з гучным скандалам са збіццём берасцейца Паўла Камінскага ў 2016 годзе. […] Так што, маліцеся хоць зрэдку за здароўе і дабрабыт гэтых добрых людзей, якія не шкадуючы жывата свайго стаяць на варце нашых правоў, свабод і законных інтарэсаў» – напісаў у сваім фэйсбуку Сяргей Пятрухін, няскораны блогер з Берасця.

Глядзі таксама
Каментары