Суд у Крыме арыштаваў адваката аднаго з украінскіх маракоў


Кіеўскі раённы суд Сімферопаля арыштаваў на пяць сутак крымскага адваката Эміля Курбэдынава, які прадстаўляе інтарэсы аднаго з маракоў з украінскага бранякатара «Нікапаль». Падставаю для арышту стала нібыта прапаганда сімволікі экстрэмісцкіх арганізацыяў у сацыяльных сетках.

Пра гэта РБК паведаміў адвакат Айдэр Азаматаў, абаронца іншага марака. На сайце суда ўдакладняецца, што Курбэдынаў дэманстраваў сімволіку забароненай у Расеі арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр».

У сваю чаргу адвакат не лічыць сябе вінаватым.

«Я лічу, то гэтыя матэрыялы абсалютна не абгрунтаваныя, а прадстаўленыя доказы не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Рэпост былі зроблены яшчэ ў 2013 годзе, калі ў Крыме была юрысдыкцыя Украіны», – прыводзіць яго словы «РИА Новости».

Эміль Курбэдынаў – адвакат камандзіра ўкраінскага катара «Нікапаль» Багдана Небыліцы, арыштаванага пасля таго, як тры ўкраінскія караблі, паводле ФСБ, нібыта парушылі мяжу Расеі ў Керчанскай пратоцы.

ВІДЭА
Канфлікт у Керчанскай пратоцы: што гэта было? 5 галоўных пытанняў і адказаў
2018.11.27 16:46

СК, belsat.eu

Стужка навінаў