Стыхійны пратэст у Тбілісі. Людзі патрабуюць правесці датэрміновыя выбары ў парламент


14 лістапада перад будынкам грузінскага парламента сабраўся натоўп пратэстоўцаў. Людзі адмаўляюцца разыходзіцца, пакуль улады не выканаюць іхныя патрабаванні.

Галоўная патрабаванне пратэстоўцаў – правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў па прапарцыйнай сістэме. Гэта патрабаванне ўзгаднілі лідары каля 20 апазіцыйных партый пасля таго, як парламент не змог прыняць папраўкі аб правядзенні парламенцкіх выбараў у 2020 годзе па прапарцыйнай сістэме.

Перад будынкам парламента сабралася некалькі тысяч чалавек. Некаторыя ставяць намёты.

Пераход на прапарцыйную сістэму быў адным з галоўных патрабаванняў удзельнікаў пратэстаў у чэрвені 2019 года ў цэнтры Тбілісі. Тады нефармальны лідар краіны і кіраўнік партыі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі паабяцаў выканаць гэтае патрабаванне.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў