Старшыня Менгарвыканкаму пракаментаваў магчымасць продажу ФК «Дынама» Гуцэрыеву


Старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак распавёў газеце «Прессбол», што на сёння горад Менск з’яўляецца асноўным акцыянерам футбольнага «Дынама» і пакуль пра продаж клубу гаворка не ідзе.

Журналіст «Прессбола» папрасіў Сівака пракаментаваць чуткі пра тое, што акцыі «Дынама» хоча выкупіць расейскі алігарх, сябра Лукашэнкі Міхаіл Гуцэрыеў, а сам клуб можа перайсці ў расейскі футбольны чэмпіянат.

«Наагул не ведаю, адкуль ідзе гэта нагнятанне расейскай тэмы. Мне пра гэта нічога не вядома. Таму на гэтыя абмеркавання спрабую асабліва не рэагаваць. У нас ёсць праблемы значна большыя, чым дыскусіі ў інтэрнэце. На дадзены момант асноўны акцыянер «Дынама» – горад. З гэтага і зыходзім», – падкрэсліў кіраўнік Менску.

Сівак таксама паведаміў, што кампанія «Трайпл» Юрыя Чыжа прайграла апеляцыю па справе аб акцыях «Дынама-Менск».

«Дынама» ішло да дна, клуб спынілі фінансаваць. І добра, што мы пачалі своечасова ім займацца«, – дадаў Сівак.

Нагадаем, эканамічны суд Менску 22 траўня пастанавіў скасаваць рашэнне ад 1999 года аб выпуску акцыяў ЗАТ ФК «Дынама-Менск», большасцю з якіх валодала кампанія «Трайпл» Юрыя Чыжа. Такім чынам Чыжа пазбавілі маёмасці на суму амаль у 500 тысяч долараў – прынамсі за такую суму нядаўна быў гатовы прадаць свой пакет акцыяў алігарх.

Hавiны
Улады адабралі ФК «Дынама-Менск» у Юрыя Чыжа менш чым за тры гадзіны
2019.05.22 20:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў