Скандальна вядомы грузінскі мастак падтрымаў беларусаў


Грузінскі мастак Дэвід Датуна, які жыве ў ЗША, прысвяціў сваю новую працу змаганню беларусаў за свабоду. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.

«У гэты важны час для Усяго свету, я хачу прысвяціць сваю наступную працу народу, які сваім прыкладам паказвае ўсяму Свету, што ёсць галоўная каштоўнасць і на што можна пайсці дзеля яе. Толькі свабода, дзеля якой варта жыць, свабода, дзеля якой можна памерці. Свабода, у любых сваіх праявах», – заявіў мастак.

https://www.facebook.com/ArtistDavidDatuna/posts/3704411496255342

Новая праца выкананая ў форме бел-чырвона-белага сцяга.

«І вы, Вялікі і прыгожы народзе Беларусі, верце, што свабода пераможа, дабро пераможа зло, усё тайнае заўсёды становіцца відавочным. Інакш проста не можа быць. За свабоду! За вас! За вашу, а значыць і за нашу будучыню! Я вамі ганаруся, я вас чую! Свет вас чуе», – адзначыў ён.

Дэвід Датуна жыве і працуе ў ЗША з 1999 года. Артыст праславіўся дзякуючы сваім незвычайным працам сцягоў розных дзяржаваў, сабраных з аптычных лінзаў.

Таксама мастак вядомы тым, што з’еў банан коштам да $ 150 тыс. італьянскага мастака Маўрыц’ё Катэляна, назваўшы гэта сваім перформансам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў