Сітуацыяй з пітной вадой у Менску занялася Генпракуратура


Прэс-служба Генеральная пракуратуры паведамляе, што ведамства распачне праверку ў сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзянаў аб неналежнай якасці пітной вады ў асобных раёнах Менску.

Праверка выканання заканадаўства аб пітным водазабеспячэнні будзе праводзіцца Генпракуратурай «з прыцягненнем спецыялістаў, у тым ліку санітарна-эпідэміялагічных службаў».

«У ходзе праверачных мерапрыемстваў будзе дадзена ацэнка захаванню патрабаванняў да саставу, эксплуатацыі крыніцаў і сістэмаў пітнога водазабеспячэння, гігіенічных патрабаванняў да якасці вады, а таксама – дзеянням службовых асобаў арганізацыяў, якія аказваюць паслугі водазабеспячэння», – адзначаецца ў заяве Генпракуратуры.

  • 24 чэрвеня ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы пачаліся праблемы з пітною вадою. Жыхары наракалі на рэзкі пах і пякоту. Хутка быў арганізаваны падвоз вады ў цыстэрнах. «Менсквадаканал» у ноч на 25 чэрвеня распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што на падставе патрабаванні санітарных службаў піць водаправодную ваду ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёне сталіцы пакуль нельга.
  • Раніцай на сайце прадпрыемства паведамлялася, што працаўнікі «Менскводаканал» усю ноч праводзілі прафілактычныя працы і цяпер «якасць вады ў магістральных сетках і ў раённых помпавых станцыях цалкам адпавядае патрабаванням санітарных правілаў і нормаў». «З мэтай паскоранага вываду вады з рэшткавым пахам з сістэмаў водазабеспячэння пераканаўча просім у ранішнія гадзіны выкарыстоўваць ваду на гаспадарча-бытавыя патрэбы або забяспечыць яе зліў на працягу 10-15 хвілінаў», – адзначалася ў заяве прадпрыемства.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў