Швейцарскі эксперт: Кошт нафты можа ўпасці да $ 10

З прычыны развіцця выкліканага каронавірусам эканамічнага крызісу кошт нафты маркі Brent можа ўпасці да $ 10 за барэль. Пра гэта паведамляе РИА Новости.

Як заявіў кіраўнік кірунку перспектыўных даследаванняў «Next Generation» швейцарскага банку «Julius Baer» Карстэн Мэнке, кошт нафты маркі Brent можа апусціцца да $ 10, калі адбудзецца доўгатэрміновы спад у глабальнай эканоміцы.

У прыватнасці, неабходная забарона прынамсі на некалькі месяцаў на пералёты паміж большасцю краін, забароны для людзей знаходзіцца па-за домам, рэзкі спад выкарыстання ўсіх відаў транспарту.

Самы лепшы момант «скіпнуць» ад Расеі? Што хаваецца за прапановай Саудаўскай Аравіі

«90 % глабальнага попыту на нафту звязана з тэмамі мабільнасці або транспарту, таму яны з’яўляюцца найважнейшымі элементамі», – сказаў Мэнке.

Але, паводле яго, пакуль працягваюць лётаць грузавыя самалёты, працягваюцца пастаўкі па моры, а людзі па-ранейшаму перамяшчаюцца паміж краінамі, «таму сітуацыя рухаецца ў тым напрамку толькі часткова».

Лукашэнка: «Мы ўжо адной нагой уступілі ў фінансава-эканамічны крызіс»

20 сакавіка цана нафты маркі Brent на гандляваннях у Лондане ўпала на 4 %, на мінімуме каціроўкі апускаліся да адзнакі $ 26,82 за барэль. На максімумах нафта каштавала $ 30,92 за барэль. Цана тэхаскай нафты маркі WTI апускалася да $ 22,41 за барэль.

МГ belsat.eu

Hавiны