Шуневіч: змена антынаркатычнага заканадаўства не патрабуецца


У міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча 15 лістапада прайшла нарада па пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў і прафілактыкі наркаманіі. Удзел у нарадзе ўзялі прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, Дзяржаўнага сакратарыята Савету Бяспекі, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле слоў Шуневіча, пры ацэнцы наркасітуацыі ў Беларусі ўлічваюцца праваахоўныя, сацыяльныя і медычныя аспекты. Цяпер у краіне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя па зніжэнні колькасці злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, у тым ліку па гэтым крымінальным артыкуле сталі прыцягваць да адказнасці менш непаўналетніх і раней судзімых асобаў.

«Міністэрства ўнутраных спраў на комплекснай аснове ацэньвае ўсе выклікі, рызыкі і пагрозы, звязаныя з наркасітуацяй у краіне. Мы можам канстатаваць, што ў цяперашні час змена крымінальнага заканадаўства, на нашу думку, не патрабуецца. Сёння трэба весці размову аб удасканаленні аператыўна-вышуковай дзейнасці органаў унутраных спраў, пытанняў рэабілітацыі, у тым ліку медычнай, рэсацыялізацыі і прафілактыкі», – дадаў Шуневіч.

Фота
«Хлопцы проста стаяць побач і атрымліваюць 15 гадоў». Як «Мамы 328» чакаюць дзяцей з турмы
2018.08.22 10:11

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч звярнуў увагу, што адных карных мер пры вырашэнні праблемы наркотыкаў відавочна недастаткова. Асноўным бар’ерам на шляху іх распаўсюджвання павінна стаць татальнае непрыняцце грамадствам, мяркуе Міцкевіч.

«Працаваць неабходна на апярэджанне, па лініі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, а таксама сямʼі. Вялікае значэнне тут мае ўдасканаленне антынаркатычнай прапаганды. Пры гэтым, улічваючы інтарэсы моладзі, нароўні з традыцыйнымі СМІ да гэтага пытання варта актыўна падключаць сацыяльныя сеткі і іншыя папулярныя віды рэсурсаў».

Hавiны
«Мы гатовыя на больш радыкальныя меры, чым галадоўка!» Удзельніцы «Маці 328» схадзілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі
2018.06.14 11:17

27 красавіка рух «Маці 328» абвясціў галадоўку, патрабуючы змякчыць пакаранне па «наркатычных» артыкулах у дачыненні да тых, хто ўжываў забароненыя рэчывы. Пасля 14 дзён галадоўкі «Маці 328» Палата прадстаўнікоў паабяцала разгледзець праект закону аб змякчэнні заканадаўства ў гэтай галіне. 29 траўня дэпутаты ў першым чытанні ўхвалілі змены ў Крымінальны кодэкс па «наркатычных артыкулах». Пры гэтым кіраўніцтва МУС неаднаразова падкрэслівала, што не падтрымлівае падобныя папраўкі.

КА, belsat.eu

 

Стужка навінаў