Што казалі беларускія кухары, каб патрапіць у тэлешоу «Я не буду гэта есці!»


«Белсат» здымае кулінарнае рэаліці-шоу «Я не буду гэта есці!». Выбралі для вас самыя прышпільныя моманты з нашага кастынгу ў Менску. Самі не чакалі, што будзе так весела!

Удзельнікі кастынгу прапаноўвалі зрабіць суп з сіфону (з газам весялосці). Пераконвалі, што з прадуктамі трэба размаўляць. Распавядалі, як выклікалі навальніцу з кітайскім міністрам з дапамогаю «Крамбамбулі». Яшчэ мы даведаліся, што такое «сармацкае кадзіла» і па вушы акунуліся ў «тэму шчасця».

На кастынгу мы выбіралі двух сталых шэф-кухараў нашага новага тэлешоу «Я не буду гэта есці!», якое неўзабаве выйдзе ў эфір. У кожным выданні праграмы яны будуць спаборнічаць паміж сабой, каб дагадзіць зорнаму госцю (або госці) праграмы. Трэба прыгатаваць страву, якую ён (ці яна) не любіць, так, каб яна спадабалася.

Чытаць іншыя прыколы з кастынгу

Нашая калега на кастынгу прыкінулася поп-зоркай. А задачай прэтэндэнта на ролю шэф-кухара было расказаць, як ён прыгатуе гэтую страву, каб змяніць меркаванне пераборлівай госці. Ахвотных было шмат.

Неўзабаве мы распавядзем, хто перамог у кастынгу «Я не буду гэта есці!». Сачыце за намі nebudu.belsat.eu, Facebook, ВКонтакте, на Одноклассниках и ў Instagram.

ІА/ТП, belsat.eu

Стужка навінаў