Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю адносна выбараў у Беларусі


Амерыканскія сенатары зацвердзілі рэзалюцыю № 658, якая заклікае да свабодных, сумленных і празрыстых выбараў у Беларусі. Тэкст рэзалюцыі апублікаваны на сайце Кангрэсу ЗША.

Рэзалюцыю ў верхнюю палату амерыканскага парламенту падаў сенатар Рычард Дэрбін. 5 жніўня яе без якіхсьці зменаў зацвердзілі астатнія прадстаўнікі Сенату.

Рэзалюцыя сярод іншага асуджае палітычна матываваныя арышты і пазбаўленне волі апазіцыйных кандыдатаў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі і Мікалая Статкевіча, і заклікае да іх неадкладнага вызвалення і дазволу ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Беларусі 9 жніўня.

Hавiны
Патэнцыйная амбасадарка ЗША ў Беларусі заклікае ўлады правесці сумленныя выбары
2020.08.05 23:32

Дакумент асуджае адвольную нерэгістрацыю Цэнтральнай выбарчай камісіяй Беларусі большасці патэнцыйных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня, а таксама рэпрэсіі і адвольныя арышты мірных дэманстрантаў, чальцоў апазіцыйнай партыі, праваабаронцаў і прадстаўнікоў незалежных медыяў.

Сенат ЗША “выступае салідарным з беларускім народам, уключаючы праваабаронцаў, блогераў і журналістаў, якія ажыццяўляюць сваё права на свабоду сходаў, свабоду выказвання меркаванняў і вяршэнства закона”.

Hавiны
Назіральнікі: Гэтыя выбары – беспрэцэдэнтныя паводле маштабу парушэнняў
2020.08.06 09:00

Таксама ён заклікае ўлады Беларусі 9 жніўня правесці свабодныя, справядлівыя і інклюзіўныя прэзідэнцкія выбары, якія адпавядаюць міжнародным стандартам і прадугледжваюць надзейны міжнародны маніторынг выбараў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў