САЗ павысіла рызыку ўзроўню распаўсюджвання каронавірусу


Сусветная арганізацыя здароўя (САЗ) на падставе росту колькасці інфікаваных каронавірусам SARS-CoV-2 павысіла ацэнку рызыкі ад высокай да «вельмі высокай» на глабальным узроўні. Генеральны дырэктар САЗ Тэдрас Адханам Гебрэесус лічыць, што пакуль усё яшчэ ёсць шанец стрымаць распаўсюд віруса, піша DW.com.

Большасць выпадкаў захворвання, выкліканага каронавірусам у свеце, усё яшчэ можна прасачыць і выявіць ланцужок інфікаваных. САЗ пакуль не бачыць доказаў таго, што вірус распаўсюджваецца бескантрольна.

«Наш галоўны вораг – не вірус. Нашыя галоўныя ворагі – страх, плёткі, стыгматызацыі. Усё, што нам трэба – гэта факты, розум і салідарнасць. Больш за 20 вакцын знаходзяцца цяпер у свеце ў працэсе распрацавання, і некалькі тэрапеўтычных сродкаў праходзяць клінічныя выпрабаванні», – сказаў Тэдрас Адханам Гебрэесус.

Кіраўнік САЗ лічыць, што ўжо «праз некалькі тыдняў» з’явяцца лекі супраць каронавіруса.

Hавiны
Каронавірус у Беларусі. Хроніка
2020.02.28 20:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў